Магутнасць культурнага пласта Бярэсця, які адклаўся за час існавання горада, дасягае 7 м. Культурны пласт – гэта слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і будаўнічых рэшткаў на месцах усіх чалавечых паселішчаў. У вільготным культурным пласце Бярэсця, без доступу кіслароду, добра захаваліся: дрэва, скура, косць, метал, гліна, ваўняная тканіна. Зрэз культурнага пласта Бярэсця прадстаўлены ў маштабе 1:3.