15 ліпеня 1410 г. на раўніне паміж паселішчамі Грунвальд, Таненберг і Людвігсдорф (тэрыторыя сучаснай Польшчы) адбылася адна з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы – Грунвальдская бітва, у час якой Тэўтонскі ордэн быў разгромлены і ўжо ніколі больш не змог аднавіць сваю былую моц. У бітве брала ўдзел і Берасцейская харугва.