Размешчанае на памежжы ўсходне- і заходнеславянскіх зямель, пры злучэнні двух старажытных гандлёвых шляхоў – Бярэсце было першапачаткова памежнай крэпасцю і важным гандлёвым пунктам. Горад і землі, якія прымыкаюць да яго, пазней атрымалі назву «Берасцейская зямля». Па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця і ролі для навакольных тэрыторый Бярэсце магло стаць сталіцай самастойнага княства, і старажытнарускія летапісы неаднаразова паведамлялі пра спробы мясцовай арыстакратыі да такога рашэння (1101, 1102, 1146, 1204, 1289 гг.). І толькі існаванне моцных суседніх Тураўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў, не зацікаўленых у аддзяленні ад іх Бярэсця, не дазволілі яму атрымаць самастойнасць.