Самы старажытны экспанат музея – глінабітная печ для абпалу гліняных вырабаў, якая датуецца канцом Ⅹ ст. Знайшлі яе археолагі ў 2006 г. на Цэнтральным востраве Брэсцкай крэпасці. Гэта збудаванне з гліны з выкарыстаннем камянёў мае невялікія памеры – 1.10-1.30 м, сценкі яе захаваліся ў вышыню на 30 см. Звод разбурыўся. Унутры печы археолагамі былі знойдзены фрагменты 3-х гаршкоў. Гэта самае старажытнае збудаванне Бярэсця на дадзены момант.