Для рыхлення глебы таксама ўжываліся акаваныя жалезам рыдлёўкі. Жалі сярпамі, якія па сваёй канструкцыі, памерах вельмі блізкія да сучасных. Таксама археолагамі былі знойдзены косы-гарбушы, якія ўжываліся для касьбы.