Раскоп (паўднёвы бок)

Раскоп (паўднёвы бок)



З паўднёвага боку раскопу добра праглядаецца вулічная маставая, якая атрымала ўмоўную назву «паўднёвая».
Злева, у кутку, самая вялікая пабудова ў раскопе – 4,8х4,8 м2.
Адзінае акно захавалася ў пабудове, размешчанай у самай заходняй частцы раскопу. Акно ўяўляе сабой прамавугольную адтуліну ў двух суседніх бярвёнах шырынёй каля 40 см.
Ва ўмовах высокай шчыльнасці забудовы ў горадзе адсутнічала сядзібная планіроўка, пры якой у кожнай жылой хаце павінен быць свой абгароджаны частаколам двор з дапаможнымі і гаспадарчымі памяшканнямі. На ўсёй раскрытай плошчы выяўлены толькі адзін невялікі гаспадарчы двор, паміж дзвюма пабудовамі, адна з якіх 12-вянцовая.
Унутраны дворык выкладзены колатымі дошкамі і абгароджаны частаколам.