Упершыню Бярэсце згадваецца ў старажытнарускім летапісным зборы «Аповесць мінулых гадоў» у запісах пад 1019 г. у сувязі з адчайнай барацьбой паміж ноўгарадскім князем Яраславам і тураўскім князем Святаполкам за вялікакняскі пасад у Кіеве. Пасля вырашальнай бітвы на рацэ Альце князь Святаполк церпіць паражэнне і з рэшткамі сваёй дружыны бяжыць у Польшчу. Цяжкая барацьба і паражэнне падарвалі здароўе князя Святаполка. Аслабленага і змардаванага яго на насілках прынеслі ў Бярэсце.
1019 г. лічыцца годам пачатку летазлічэння горада Брэста.