З клёну і іншага лісцёвага дрэва выразалі лыжкі, каўшы, апалонікі і сталовы посуд. У Бярэсці неаднаразова ў пластах ХІІ–ХІІІ стст. сустракаліся розныя і вытачаныя на такарным станку місы, міскі, талеркі, некаторыя з іх арнаментаваліся. Аднак цэлых экземпляраў драўлянага посуду і кухоннага начыння ў Бярэсці не было адшукана.