Асноўным спосабам атрымання ніткі было прадзенне на верацяне. Для ўзмацнення вярчальнага моманту верацяна пры скручванні ніткі на яго ніжні канец апраналася прасліца. Прасліцы выраблялі з ружовага сланцу, каменю і гліны. Напрадзеныя ніткі з верацён перамотвалі ў скруткі пры дапамозе вітушкі.