У Бярэсці высокага ўзроўню дасягнула апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. Сыравінай служылі прывазныя медзь, волава, свінец, срэбра, золата і іх сплавы. Ювеліры валодалі разнастайнымі тэхналогіямі.
Доказам існавання мясцовага ювелірнага рамяства служаць знойдзеныя пры раскопках інструменты ювеліра: гліняны тыгялёк для плаўкі металу з рэшткамі расплаўленай медзі, кавадлачка, пінцэт, каменная формачка для адліўкі пацерак.