Гарадское жалезаапрацоўчае рамяство грунтавалася на прывазной прадукцыі. Сяляне-металургі прывозілі на гарадскі рынак таварныя крыцы, якія здабывалі з жалезнай, балотнай ці дзёрнавай руды. У кузні крыцы неаднаразова пракоўваліся для больш поўнага ачышчэння жалеза ад пабочных прымесяў. Гарадскія кузні ўмелі зварваць сталь шляхам навугляроджвання (косць, шкарлупіна) жалеза ў гліняных гаршках.