Археалагічны музей «Бярэсце»

Археалагічны музей «Бярэсце»



Археалагічны музей «Бярэсце» ўнікальны, адзіны ў свеце музей усходнеславянскага сярэднявечнага горада. Размешчаны на месцы найбольш старажытнай часткі горада – дзядзінца старажытнага Бярэсця, адкрытага і даследаванага ў 1968-1981 гадах археолагамі Інстытута гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Пятра Фёдаравіча Лысенкі. Асновай для стварэння музея сталі раскрытыя драўляныя пабудовы ХІІІ ст., якія добра захаваліся. Арыгінальны музейны павільён пабудаваны з бетону, шкла і алюмінію, абрысамі нагадвае старажытнае жыллё і адначасова слаі зямлі, якія адкрываюцца і дазваляюць зазірнуць у глыбіню ХІІІ ст. Адкрыццё музея адбылося 2 сакавіка 1982 г.